З 6 чэрвеня адкрываецца рух аўтобусаў на міжнарожным маршруце Мінск — Беласток, паведамляе сайт Мінсктранса.

Аўтобус маркі «МАЗ-251» (44 месцы) будзе рабіць рэйсы з Мінска у 23:30 у пятніцы і суботы, а з Беластока ў 16:00 у суботы і нядзелі.

У Беларусі аўтобус будзе рабіць у прыпынкі ў Баранавічах, Слоніме, Зэльве, Ваўкавыску, Пагранічным.

Продаж білетаў пасажырам ажыццяўляецца праз электронныя сістэмы продажу квіткоў СП «Біякомекс» і ticketbus.by (РБ) на месцы:

Для рэйса Мінск — Беласток:

Мінскі аўтавакзал — з 1 па 23 (23 месцы);
СП «Біякомекс» — з 30 па 44 (15 месцаў);
АВ г. Слонім — з 24 па 26 (3 месца);
АВ г. Ваўкавыск — з 27 па 29 (3 месца).

Для рэйса Беласток — Мінск:

Мінскі аўтавакзал - з 30 па 44 (15 месцаў);
СП «Біякомекс» - з 1 па 29 (29 месцаў).

Кошт білета да Беластока — 330 тыс. рублёў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?