Выдаткі на абарону Кітая ў мінулым годзе склалі 145 млрд даляраў, што на 20% пераўзыходзіць афіцыйныя лічбы, агучаныя кітайскімі ўладамі, гаворыцца ў штогадовай справаздачы Міністэрства абароны ЗША.

Як удакладняе Пентагон, Кітай траціў сродкі на мадэрнізацыю ваенна-марскіх сіл і авіяцыі, а таксама на развіццё тэхналогій для кібервойнаў.

Кітайскія ўлады адкінулі крытыку ЗША, заявіўшы, што тыя перабольшваюць пагрозу з боку Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?