У ЗША на 112-м годзе жыцця памёр жыхар Нью-Ёрка, які лічыўся найстарэйшым мужчынам у свеце. Аляксандр Іміч (Іміх) атрымаў гэта званне ў красавіку.

Аляксандр Іміч паказвае на фота НЛА, wsj.com

Аляксандр Іміч паказвае на фота НЛА, wsj.com

Іміч нарадзіўся ў Польшчы, у Чэнстахове, 4 лютага 1903 года ў яўрэйскай сям'і. Ён нават школьнікам паўдзельнічаў у вайне з бальшавікамі.

У 1936 г. Іміч паўторна ажаніўся, яго жонку звалі Веле Кацэленбоген, яна была з Шарашова (сёння — Пружанскі раён). Пасля пачатку Другой сусветнай вайны некаторы час сям'я жыла ў Беластоку, а потым саветы ў 1940 г. высесілі іх у Архангельскую вобласць у папраўчы лагер. Імічы вызваліліся па амністыі ў 1941 г. і ўсю вайну правялі ў Самаркандзе, адкуль у 1947 г. рэпатрыяваліся ў Польшчу, потым выехалі ў Францыю, а затым у ЗША.

У ЗША Іміч зноў заняўся парапсіхалогіяй, якой цікавіўся ў 1920-х.

На пытанне аб сакрэце даўгалецця Іміч неяк сказаў, што паняцця не мае, як так атрымалася, што ён не памёр раней. Жонка амерыканца памерла ў 1986 годзе.

Як распавядаў доўгажыхар, магчыма, сваім станам здароўя ён абавязаны правільнаму харчаванню. У рацыёне амерыканца былі ў асноўным стравы з курыцы і рыбы, ён не ўжываў алкаголь, а ў маладосці займаўся спортам — гімнастыкай і плаваннем.

Хоць Аляксандр Іміч лічыўся самым старым мужчынам, па ўзросце яго ў цяперашні час абыходзяць 66 жанчын. Найстарэйшым чалавекам на планеце з'яўляецца 116-гадовая японка Місаа Акава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?