На Сонцы 10 чэрвеня зафіксаваныя дзве магутныя ўспышкі, паведамляе NASA. 13 чэрвеня на Зямлі чакаецца геамагнітная бура.

Першая ўспышка класа X2.2 была зафіксавана 10 чэрвеня 14:42 па мінскім часе. За ёй праз гадзіну рушыла ўслед менш інтэнсіўная, але больш працяглая ўспышка класа X1.5. Клас Х азначае найвышэйшую пікавую інтэнсіўнасць рэнтгенаўскага выпраменьвання.

Аднак асноўная частка каранальнай масы пройдзе міма Зямлі. Чакаецца, што невялікая частка «праслізне» па Зямлі 13 чэрвеня, што выкліча слабую (клас Г1) геамагнітную буру. Гэта можа пацягнуць збоі на касмічных апаратах і спадарожніках сувязі ў прыватнасці, выклікаць паўночнае ззянне і негатыўна паўплываць на самаадчуванне некаторых людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?