Старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў свой першы сэлфі (зробленае самім уласнае фота). Такім чынам ён падзякаваў сваім падпісчыкам у Instagram, колькасць якіх дасягнула 400 тысяч. «Па заяўках падпісчыкаў, якіх цяпер 400 000. Дзякуй!», — напісаў прэм'ер.

Мядзведзеў з'яўляецца актыўным карыстальнікам сацыяльных сетак. У прыватнасці, у прэм'ера ёсць старонкі ў Facebook, Twitter, «Вконтакте» і Instagram. Ён таксама стаў першым расійскім высокапастаўленым чыноўнікам, якія выкарыстоўваюць блогі і з якім можна паразмаўляць наўпрост праз інтэрнэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0