У Брусэлі ведалі пра запрашэнне неўязнога ў ЕС прэзідэнта Беларусі наведаць Сербію.

Пра гэта заявіў Іван Мркіч — дарадца прэзідэнта балканскай краіны Таміслава Ніколіча. Паводле яго слоў, раней кіраўнік Сербіі казаў, што кіраўнік знешняй палітыкі Еўрасаюза Кэтрын Эштан ведае пра гэты візіт, а запрашэнне Лукашэнку было даслана шэсць месяцаў таму.

Нагадаем, двухдзённы візіт кіраўніка ў Белгарад пачаўся 11 чэрвеня, а сёння адбудуцца перамовы паміж Ніколіч і Лукашэнка.

Лукашэнка знаходзіцца ў спісе неўязных у краіны Еўрасаюза, а Сербія заяўляла, што далучаецца да візавых санкцый. Падчас візіту Нікаліча ў Беларусь у сакавіку 2013 ён патлумачыў гэта так: «Калісьці Сербія падпісала пагадненне, па якім заўсёды павінна далучацца да рашэнняў Еўрапейскага Саюза»

«Радыё Свабода» звярнулася да прэс-сакратара Кэтрын Эштан Майі Кацыянчыч, з пытаннем, ці ўзгоднены сербскімі ўладамі з Еўрасаюзам візіт Лукашэнкі.

Пісьмовы адказ быў вельмі дыпламатычны: «Палітыка Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі добра вядомая. Еўрасаюз традыцыйна заахвочвае краіны-партнёры адпавядаць нашым пазіцыях і перадаваць аднолькавыя пасланні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?