Дзяржаўная мяжа з Расеяй з боку Данбаса будзе перакрытая да заўтра Узброенымі сіламі Украіны.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава Антон Герашчанка.

«Па пытанні дзяржаўнай мяжы: гэтай ноччу пры падтрымцы Нацыянальнай гвардыі Узброеныя сілы здзейснілі марш з поўдня на поўнач, а таксама з поўначы на поўдзень, для таго, каб прыкрыць тую частку мяжы, якая, на жаль, была не прыкрытыя пасля масіраваных нападаў тэрарыстаў», — паведаміў Герашчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?