«Нафтагаз» падаў пазоў у Стакгольмскі арбітраж, патрабуючы ўстанаўлення справядлівай і рынкавай цаны на газ, які пастаўляецца «Газпромам» ва Украіну.

«У пазове таксама ўтрымліваецца патрабаванне спагнаць з ААТ «Газпром» пераплату за газ, які расійскі манапаліст пастаўляў НАК «Нафтагаз Украіны» з 2010 года», — гаворыцца ў паведамленні НАК.

Паводле ацэнак кампаніі, такая пераплата складае 6 мільярдаў даляраў.

З 1 красавіка цана на газ для Украіны вырасла з 268,5 даляраў да 485 даляраў за тысячу кубаметраў (прадугледжана кантрактам ад 2009 года) пасля адмены дзвюх зніжак. Кіеў настойвае на цане ў 268,5 даляра.

Раней у панядзелак «Газпрам» паведаміў, што сам звярнуўся ў Стакгольмскі міжнародны арбітраж з пазовам да «Нафтагазу» аб спагнанні запазычанасці ў памеры 4,5 мільярда даляраў. Акрамя таго, расійскі холдынг з 9:00 панядзелка ўвёў рэжым перадаплаты паставак газу ва Украіну. Еўрапейскія спажыўцы ў цяперашні час атрымліваюць расійскі газ у поўным аб'ёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?