У пункце мытнага афармлення «Пясчатка» ў жыхара Камянца канфіскаваны аўтамабіль з кантрабандным таварам у тайніку. 

Як паведамілі ў прэс-групе Брэсцкай мытні, 13 чэрвеня супрацоўнікі аддзела ўласнай бяспекі мытні сумесна з ваеннаслужачымі в/ч 1250 знайшлі 160 кг свініны. Тавар знаходзіўся ў спецыяльна вырабленым паліўным баку аўтамабіля «Мерседэс», які належыць 27-гадоваму жыхару Камянца. 

Паводле слоў мужчыны, ён набыў мяса ў Польшчы для асабістых мэт. 

У дачыненні да грамадзяніна распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 2 арт. 14.1 КоАП. Мяса і аўтамабіль (1984 года выпуску), паводле папярэдняй ацэнкі, агульным коштам больш як 60 млн рублёў канфіскаваны да рашэння суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?