Reuters.com

Reuters.com

Іронія лёсу, але дзеючыя чэмпіёны свету (2010) і Еўропы (2008, 2012) амаль першымі, разам з Аўстраліяй, пакідаюць мундыяль. Сёння іспанцы прайгралі Чылі з лікам 0:2 (Варгас, 20, Арангіс, 43).

Нагадаем, што ў першым матчы іспанцы разгромна прайгралі Галандыі – 1:5.

Пасля 2-х тураў: Галандыя – 6, Чылі – 6, Аўстралія – 0, Іспанія – 0.

У апошнім туры іспанцы – яны будуць супернікамі Беларусі па адборы на Еўра-2016 – згуляюць з Аўстраліяй.

А вось у матчы Галандыя – Чылі высветліцца, хто ў выніку зойме ў групе першае месца, а хто – другое. Бо 2-е месца — гэта 1/8 фіналу, напэўна, з Бразіліяй.

Сёння а гадзіне ночы — матч Харватыя — Камерун. У чацвер — матч дня: Уругвай — Англія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0