Пра гэта спікер Вярхоўнай Рады Украіны сказаў на пасяджэнні парламента.

«Міністэрства абароны інфармуе, што нашы падраздзяленні Узброеных сіл падышлі да населенага пункта Ізварына і тым самым фактычна завяршылі аперацыю па перакрыцці мяжы», - сказаў спікер.

Мінулай ноччу тэрарысты атакавалі ваенную частку ў Арцёмаўску. Украінскія вайскоўцы адбілі штурм. Адзін вайсковец паранены, дадзеных аб стратах сярод тэрарыстаў няма.

Уначы тэрарысты таксама абстралялі аэрапорт Луганска. Перастрэлкі ішлі таксама ў раёне Славянска, Чырвонага Лімана, Краматорска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?