facebook.com/fifa.com

facebook.com/fifa.com

На чэмпіянаце свету па футболе зборная Швейцарыі разграміла Гандурас з лікам 3:0 (хет-трык Джэрдана Шакіры). А Францыя згуляла ўнічыю з Эквадорам — 0:0

Францыя — 7, Швейцарыя — 6, Эквадор — 4, Гандурас — 0.

Францыя ў 1/8 фіналу ЧС згуляе з Нігерыяй, а Швейцарыя — з Аргенцінай. Гэтыя матчы пройдуць у панядзелак.

У суботу: Бразілія — Чылі, Калумбія — Уругвай,

у нядзелю: Галандыя — Мексіка, Коста-Рыка — Грэцыя.

Такім чынам ў плэй-оф выйшлі пакуль 13 камандаў, прычым сем з з іх — з Лацінскай Амерыкі (Бразілія, Аргенціна, Уругвай, Чылі, Калумбія, Коста-Рыка, Мексіка), пяць з Еўропы (Галандыя, Грэцыя, Францыя, Швейцарыя, Бельгія), адна з Афрыкі (Нігерыя).

Сёння групавы турнір скончыцца:

Германія — ЗША, Партугалія — Гана (19:00),

Алжыр — Расія, Бельгія — Карэя (23:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0