Супраць рэферэндуму агітавалі кіраўнікі краіны. На іх думку, перамога плебісцыту аб забароне продажу зямлі замежнікам можа зменшыць інвестыцыйную прывабнасць краіны і парушыць яе забавязанні ў Еўрасаюзе.

Літоўцы прагаласавалі нагамі. На ўчасткі прыйшлі менш за 15% выбарцаў. Прычым «за» прагаласавалі ўсяго 268 тысяч — менш за 300 тысяч подпісаў за правядзенне рэферэндуму, якія нібыта назбіралі арганізатары.

Прэзідэнтка Даля Грыбаўскайце на рэферэндум хадзіла, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак, але пра месца і час галасавання не паведамляла, а таксама не зрабіла выхаду да прэсы. Такім далікатным спосабам яна выказала сваю нязгоду з прапановамі ініцыятараў апытання.

Хоць беларуская канстытуцыя прадугледжвае права грамадзянаў склікаць рэферэндум шляхам збору подпісаў, арганізаванага зборам подпісаў у Беларусі не было ні разу.

Ведамства спадарыні Ярмошынай кожны раз адмаўляецца зарэгістраваць ініцыятыўныя групы, якія маюць намер сабраць подпісы, неабходныя для плебісцыту.

Так здарылася, напрыклад, у пытаннях аб пабудове АЭС і аб дэмакратызацыі заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?