22-гадовая дзяўчына-кіроўца на аўтамабілі «Рэно-Шафран» 10 ліпеня ў Гомелі на скрыжаванні вуліцы Косарава і Рэчыцкага праспекта збіла 14-гадовую дзяўчынку.
Дзіця пераходзіла праезную частку вуліцы па пешаходным пераходзе на дазвольны сігнал святлафору.
Як паведамляе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні — закрыты пералом ключыцы са змяшчэннем, і была шпіталізаваная.
0
0
0
0
0
0