Ратыфікацыя Украінай падпісанага ў канцы чэрвеня пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам адкладваецца як мінімум да сярэдзіны верасня.

на фота міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін і прэзідэнт Пятро Парашэнка.

на фота міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін і прэзідэнт Пятро Парашэнка.

Такая выснова вынікае па выніках трохбаковай сустрэчы Украіна — ЕС — РФ аб імплементацыі пагаднення, уключаючы паглыбленую і ўсёабдымную зону свабоднага гандлю паміж Украінай і Еўрасаюзам. Перамовы прайшлі 11 ліпеня ў Бруселі. Бакі дамовіліся правесці наступную сустрэчу 12 верасня, паведаміла агенцтва УНИАН са спасылкай на міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна.

Кіраўнік украінскай дыпламатыі напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Твітэр»: «Сёння гаварыў расіянам: Пагадненне аб асацыяцыі не нясе ніякіх праблем. Рызыкі ёсць, але іх можна пазбегнуць. Праблем няма. Украіна рухаецца ў ЕС».

Як запэўніў Клімкін, Масква згадзілася з пазіцыяй Кіева, што змест пагаднення не можа пераглядацца.

Украінскае МЗС паведаміла, што ў Бруселі «ўхвалены сумесныя высновы, якія вызначылі алгарытм далейшых дзеянняў бакоў». Дасягнута дамоўленасць «запусціць механізм двухбаковых экспертных кансультацый Украіна — РФ аб канкрэтных рызыках, якія можа несці для двухбаковых эканамічных адносін паглыбленая і ўсёабдымная зона свабоднага гандлю Украіна — ЕС».

Паводле слоў міністра эканамічнага развіцця і гандлю Расіі Аляксея Улюкаева, Масква настойвае на тым, што да ўваходжання ў сілу пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС павінны быць урэгуляваныя ўсе праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у сувязі з гэтым у эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін.

Між тым ва ўкраінскім сегменце інтэрнэта ўжо з'явіліся заклікі выйсці 13 ліпеня на кіеўскі Майдан Незалежнасці і правесці народнае веча з патрабаваннем неадкладнай ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.

Ініцыятары сходу нагадваюць, што менавіта адмова папярэдніх улад Украіны адкласці падпісанне дакумента, запланаванае на канец лістапада 2013 года ў Вільнюсе на саміце Усходняга партнёрства, стала прычынай масавых акцый пратэсту, якія ў канчатковым выніку прывялі да падзення рэжыму Віктара Януковіча. Акрамя таго, выказваецца неўразуменне, чаму прэзідэнт Пётр Парашэнка ідзе на повадзе ў Масквы нягледзячы на шматлікія ахвяры сярод актывістаў Еўрамайдана ў студзені—лютым і сярод украінскіх ваеннаслужачых, якія гінуць на ўсходзе краіны ад рук баевікоў, якіх падтрымлівае Крэмль зброяй і масіраванай прапагандай у падкантрольных СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?