Група турыстаў з Беларусі раніцай 9 ліпеня распачала ўзыходжанне на вулкан Камень ва Усць-Камчацкім раёне. 

У пошукава-выратавальным атрадзе яна зарэгістраваная не была. З паведамлення РІА «Новости» вынікае, што непасрэдна ўзыходзілі на вулкан двое беларусаў. У прызначаны час яны не вярнуліся ў лагер, і шэсць іх сяброў спрабавалі арганізаваць самастойны пошук, але няўдала.

Выратавальнікі на верталёце Мі-8 МНС Расіі падключыліся да пошукаў 11 ліпеня. Яны агледзелі вулкан і высадзілі групу на вышыні каля 2700 метраў. Сёння раніцай стала вядома, што выратавальнікі знайшлі целы зніклых альпіністаў на ўсходнім схіле на вышыні каля 3400 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?