У Беларусі створаны Рэспубліканскі каардынацыйны савет па рэалізацыі і ўдасканаленні моладзевай кадравай палітыкі, старшынёй якога прызначаны міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. Намеснікам старшыні стаў першы сакратар ЦК БРСМ Ігар Бузоўскі.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў № 661 ад 10 ліпеня і дадатку да яго, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Таксама ў склад савета увайшлі прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, апарату Саўміна, міністэрстваў адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, інфармацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання, спорту і турызму, культуры, архітэктуры і будаўніцтва, унутраных спраў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, эканомікі, фінансаў. Увайшлі ў савет і прадстаўнікі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, Нацыянальнай акадэміі навук, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, мясцовых органаў улады, у тым ліку Мінгарвыканкама.

Рэспубліканскі каардынацыйны савет будзе аналізаваць эфектыўнасць рэалізацыі маладзёжнай кадравай палітыкі і прымаць меры па яе ўдасканаленні.

Таксама новы орган будзе фарміраваць прапановы і рэкамендацыі па мерапрыемствах ў галіне маладзёжнай кадравай палітыкі, па вызначэнні мер яе дзяржпадтрымкі і г.д. Арганізацыйна-тэхнічнае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці савета будзе ажыццяўляць Міністэрства адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?