59-гадовы мінчук знік на пачатку ліпеня гэтага года. Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці, падчас пошукавых мерапрыемстваў знаёмы забітага, жыхар Мінска 1963 года нараджэння, прызнаўся ў забойстве і паказаў месца, дзе знаходзіцца труп. Паводле папярэдніх дадзеных, падазраваны, які быў у стане алкагольнага ап'янення, падчас канфлікту нанёс смяротныя нажавыя раненні пацярпеламу. Каб схаваць злачынства, ён закапаў труп на дачным участку ў Дзяржынскім раёне.

«Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя следствам як забойства з карыслівых памкненняў — п.12 ч.2 арт.139 КК», — дадалі ў УСК. Падазраваны затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?