Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель заявіла аб няправільным тлумачэнні выказвання прадстаўніка ўрада Германіі аб прамых перамовах з баевікамі. Пра гэта яна паведаміла падчас тэлефонных кансультацыі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Суразмоўцы абмеркавалі шляхі арганізацыі сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы, у прыватнасці, у фармаце відэа-канферэнцыі, і выказалі ўпэўненасць, што гэта мерапрыемства будзе арганізавана ўжо заўтра.

У гэтай сувязі канцлерка зрабіла акцэнт на няправільным тлумачэнні выказванні прадстаўніка Федэральнага ўрада аб прамых перамовах з сепаратыстамі і выказала прыхільнасць ідэі кансультацый Трохбаковай кантактнай групы.

Бакі абмеркавалі пытанні прыцягнення місіі АБСЕ да маніторынгу і верыфікацыі мяжы. Гаворка ідзе аб размяшчэнні інспектараў АБСЕ на ўкраінска-расійскай мяжы, у тым ліку на расійскіх кантрольна-прапускных пунктах «Данецк» і «Гукава», а таксама аб магчымасці прымянення беспілотных сродкаў для маніторынгу і верыфікацыі.

Акрамя таго, Парашэнка і Меркель абмеркавалі падрыхтоўку да разгляду ўкраінскай праблематыкі на пасяджэнні Еўрапейскага Савета 16 ліпеня ў Бруселі.

Нагадаем, раней прэс-служба ўрада Германіі паведаміла, што канцлерка падтрымала прамыя перамовы з тэрарыстамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0