Фота russian.rt.com

Фота russian.rt.com

Прарасійскія сепаратысты з так званай «Данецкай народнай рэспублікі» перадалі малайзійскім экспертам «чорныя скрыні» пацярпелага крушэнне Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines.

Перадача бартавых самапісцаў адбылася пасля поўначы ў прысутнасці журналістаў.

Перад гэтым Аляксандр Барадай, які абвясціў сябе «прэм'ер-міністрам ДНР», выступіў з прамовай, у якой усклаў адказнасць за крушэнне самалёта на ўкраінскія ўлады. Прадстаўнікі Малайзіі пры гэтым моўчкі стаялі вакол яго, паведамляюць журналісты з месца падзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?