Па вуліцы Школьнай ва Ушачах шпацыравалі зоркі беларускай літаратуры. Наводдаль ад хаты Барадуліна (на здымку справа), на пагорку — сучасны будынак школы. Фота tut.by.

Па вуліцы Школьнай ва Ушачах шпацыравалі зоркі беларускай літаратуры. Наводдаль ад хаты Барадуліна (на здымку справа), на пагорку — сучасны будынак школы. Фота tut.by.

Імя Рыгора Барадуліна будзе насіць вуліца, дзе стаіць дом паэта, а таксама школа, якая знаходзіцца на гэтай вуліцы. У Вушацкім музеі пашыраць частку экспазыцыі пра Рыгора Барадуліна.

З ініцыятывай ушанаваць на радзіме памяць Рыгора Барадуліна выступілі Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Рада Віцебскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы, шэраг іншых грамадзкіх аб’яднаньняў. На афіцыйным сайце Віцебскага аблвыканкаму зьявіўся адказ ініцыятарам.

Паведамленьне на афіцыйным сайце аблвыканкаму пра ўшанаваньне памяці літаратара, напісана па-беларуску, але з памылкамі. Тым ня менш, яно вельмі ўсьцешыла прыхільнікаў паэзіі Рыгора Барадуліна.

На пачатку ліпеня Віцебская абласная рада ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» зьвярнулася да прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча і кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Андрэя Кабякова з прапановай ушанаваць памяць яшчэ аднаго выбітнага літаратара, які паходзіць зь Віцебшчыны — Генадзя Бураўкіна, які пайшоў з жыцьця 30 траўня гэтага году. Адказу на ліст з прапановамі выдаць у дзяржаўным выдавецтве да 80-годзьдзя паэта выбраныя яго творы, усталяваць у Менску на доме, дзе ён жыў, мэмарыяльную дошку; назваць у гонар Генадзя Бураўкіна вуліцы ў Менску, Полацку, Расонах, прысвоіць імя Бураўкіна адной з бібліятэк на Віцебшчыне аўтары пакуль не атрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?