Мінгандаль Беларусі ініцыюе забарону на продаж піва ў пластыкавай тары. Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі міністр гандлю Валянцін Чаканаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Рэалізацыя піва ў пластыкавых бутэльках з часам будзе спыненая, — сказаў Валянцін Чаканаў. —

У многіх развітых краінах якасная алкагольная прадукцыя, у тым ліку піва, прадаецца толькі ў шкляных бутэльках, мы таксама будзем да гэтага імкнуцца».

Паводле яго слоў, забарона на рэалізацыю піва ў тары ёмістасцю, вышэйшай за 2 літры, была уведзеная ў мэтах паступовага скарачэння колькасці алкаголю, які спажывае насельніцтва. «Адпраўляючыся на прыроду, сучасная моладзь бярэ з сабой менавіта бутэлькі ёмістасцю вышэйшай за 2 л. Выпіваючы такую колькасць піва, яна наносіць вялікую шкоду свайму здароўю», — сказаў Валянцін Чаканаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?