БелТА
Сёлета ў ААТ «Палескія журавіны» (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) плануюць сабраць за сезон каля 50 тон амерыканскіх дурніц, паведамляе БелТА.
Дурніцы высакарослыя, або амерыканскія, вырошчваюць як на прысядзібных участках, так і на прамысловых плантацыях дзеля цёмна-сініх пладоў. Ураджайнасць на радзіме расліны, у Паўночнай Амерыцы, да 10 кг з куста, у нашых умовах яна значна ніжэйшая.
Першыя саджанцы дурніц высакарослых ў Беларусь былі завезеныя з Польшчы ў 1997 годзе. На ў ААТ «Палескія журавіны» вырошчваецца каля 50 гатункаў гэтай культуры. Пладаносіць кусты пачынаюць на чацвёрты год пасля пасадкі ў ліпені—жніўні ў залежнасці ад гатунку. Збор ўраджаю ідзе ўручную, паведамляецца на сайце прадпрыемства. Штогод для збору ягад прыцягваюцца 150—200 сезонных рабочых. Ураджай дурніц прадпрыемства рэалізуе ў Беларусі і Расіі.