«Учора на Камсамольскім возеры убачыла мужчыну— ЧЫРВОНАЯ цішотка з выявай вайскоўцаў і подпісам: «Россійская армія.. Вежлівые люді»… — піша ў сваім Фэйсбуку Кацярына Ткачэнка. — У мяне,шчыра кажучы, «мову адняло»… Хацела сфоткаць гэтага чалавека, але не знайшла словаў, каб запытаць — дзе ўзяў…. Але са мной быў сябар, беларус, які жыве ў Маскве… Кажа, што калекцыя такіх цішотак з'явіліся ў маскоўскім ГУМе праз два тыдні пасля т.з. рэферэндуму ў Крыме… Каштуюць прыблізна — каля 50 баксаў за штуку… І попыт на іх ажыятажны…»

«Ветлівымі людзьмі» Уладзімір Пуцін назваў расійскіх камандас, якія захоплівалі Крым, калі адказваў на пытанне, ці не да расійскай арміі яны належаць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0