Урады Шатландыі і Вялікабрытаніі адмовіліся ад падтрымкі перакрыжаванага Года культуры з Расіяй, паведамляе Herald Scotland.

«Абодва ўрады больш не будуць падтрымліваць расійска-брытанскі год культуры, члены ўрада таксама байкатуюць мерапрыемствы, арганізаваныя ў рамках праграмы года», — гаворыцца ў паведамленні.

«Урад Злучанага Каралеўства адмаўляецца ад падтрымкі брытанска-расійскага культурнага мерапрыемства вымушана. Прычынай з'яўляецца незаконная анексія Крыма Расійскай Федэрацыяй. Ні урадам, ні высокапастаўленымі афіцыйнымі асобамі не будзе аказвацца садзейнічанне правядзенню мерапрыемстваў», — адзначыў прадстаўнік МЗС Вялікабрытаніі.

«Шатландскі ўрад больш не аказвае актыўнай падтрымкі году культуры Вялікабрытаніі і Расіі 2014, і місіс Хіслап (міністр культуры Шатландыі) не будзе прысутнічаць ні на якіх расійскіх мерапрыемствах, якія пройдуць у Шатландыі ў рамках гэтай ініцыятывы. Культурныя мерапрыемствы, ужо запланаваныя ў Шатландыі і Расіі, праходзяць па плане», — заявіла прадстаўнік шатландскага кабінета міністраў.

Раней урад Польшчы адмяніў мерапрыемствы Года Польшчы ў Расіі, запланаваныя на 2015 год, у сувязі з сітуацыяй ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?