Прадстаўнікі раcійскай ФСВП і пракуратуры папрасілі Замаскварэцкі суд Масквы змяніць меру стрымання Аляксею Навальнаму з хатняга арышту на ўтрыманне пад вартай. Пра гэта ў пятніцу, 1 жніўня, паведаміў у сваім твітары з залы суда фотакарэспандэнт «Новой Газеты» Яўген Фельдман.

Паводле яго слоў, меру стрымання просяць змяніць з-за парушэнні Навальным умоваў хатняга арышту.

Замаскварэцкі суд праводзіць папярэднія слуханні па справе «Іў Рашэ» супраць Навальнага і яго брата Алега. Пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме.

У канцы красавіка хатні арышт Навальнага працягнулі на паўгода. Алег Навальны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе

Аляксей Навальны і яго брат Алег абвінавачваюцца ў крадзяжы звыш 26 мільёнаў расійскіх рублёў у «Іў Рашэ» і больш за чатыры мільёны рублёў у фірмы «Шматпрофільная працэсінгавая кампанія».

У блогу Навальнага раней з'явілася інфармацыя аб тым, што «Іў Рашэ» паведаміла следству аб адсутнасці ўрону ў выніку супрацоўніцтва з ТАА «Галоўпадпіска» з 2008 па 2012 гады. Паводле абвінавачання, на рахункі гэтай фірмы Навальны і яго брат Алег з 2008 па 2011 гады пералічылі выкрадзеныя ў французскай кампаніі сродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?