Супрацоўнікі МНС выратавалі жанчыну, якая ўпала ў 12-метровы калодзеж на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. 

Як паведамляе прэс-служба МНС, жанчына 1965 года нараджэння ўпала ў калодзеж, спрабуючы дастаць вядро з вадой. Ратавальнікаў выклікала яе маці. 

Ратавальнікі-пажарныя дасталі пацярпелую з выкарыстаннем альпінісцкага рыштунку і штатыва-трыногі з механічнай лябёдкай. Жанчына з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне арганізму» шпіталізаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?