Сёння, 19 жніўня, праваслаўныя хрысціяне святкуюць Перамяненне Гасподняе. Гэта адно з 12 найбольшых хрысціянскіх святаў. У народзе гэта свята яшчэ называюць Яблычны Спас.

У гэты дзень Хрыстос з'явіўся тром сваім вучням у святле боскай славы, дэманструючы адзінства Святой Тройцы. У гэты дзень існуе традыцыя несці ў царкву ўраджай на асвячэнне — яблыкі, грушы. мёд, пучкі каласоў жыта і пшаніцы.

Для гаспадароў свята сімвалізуе заканчэнне жніва і завяршэння лета.

Па гэтым дні вызначалі таксама надвор'е. Калі дзень быў сонечны і бясхмарны — восень будзе сухая. Калі дажджлівы — мокрай. Ясны дзень таксама прадвесціць марозную зіму з завеямі.

Таксама назіралі за бусламі, якія звычайна са Спасам адлятаюць на поўдзень.

Калі буслы адляталі да 19 жніўня, гэта азначала, што зіма прыйдзе раней і яна будзе марознай, калі пазней — восень будзе цёплай, зіма позняй, а вясна — халоднай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0