Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура мае намер зрабіць перастаноўкі ва ўрадзе. Яго члены ў поўным складзе склалі ў панядзелак службовыя паўнамоцтвы, адкрыўшы такім чынам шлях для рэарганізацыі выканаўчай улады краіны.

«Дзякую міністрам, якія дэлегавалі мне сёння свае паўнамоцтвы для правядзення неабходных перастановак», - адзначыў прэзідэнт.

Віцэ-прэзідэнт рэспублікі Хорхе Арэаса назваў калектыўную адстаўку кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў «учынкам сапраўдных рэвалюцыянераў». Выступаючы ў эфіры тэлеканала Venesolana de Televison, ён сказаў, што гэтае рашэнне было ўзгоднена з прэзідэнтам Мадура «для ажыццяўлення плана павышэння эфектыўнасці дзяржаўных органаў і ў мэтах барацьбы з карупцыяй на розных урадавых узроўнях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?