Пра гэта прэзідэнт Украіны напісаў у сваім твітары.

«Толькі што прыбыў у Мінск на сустрэчу ў фармаце «ЕС — Украина — «Еўразійская тройка», — напісаў ён.

фота БелТА

фота БелТА

У нацыянальным аэрапорце Мінск яго сустракалі пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль і віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы, паведамляе БелаПАН.

У 11.30 павінен прызямліцца самалёт з вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісарам па гандлі Карэлам дэ Гюхтам. Плануецца, што з аэрапорта яны адправяцца ў пасольства Украіны ў Мінску, дзе адбудуцца двухбаковыя перамовы Эштан з Парашэнка.

Затым у Пятра Парашэнкі запланавана двухбаковая сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміў БелаПАН Міхаіл Ежаль.

Пытанне аб сустрэчы Парашэнкі з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, які прыляціць у Мінск прыкладна ў 13.20, пакуль канчаткова не вырашана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0