Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прапануе сумеснымі намаганнямі распрацаваць антыкрызісны план першачарговых мер па ратаванні ўкраінскай эканомікі. На гэтым ён акцэнтаваў увагу на сустрэчы прэзідэнтаў краін Мытнага саюза, Украіны і высокіх прадстаўнікоў ЕС.

Кіраўнік Казахстана таксама лічыць, што для пераадолення катастрафічнай сітуацыі ва Украіне трэба падумаць над пытаннем стварэння спецыяльнага міжнароднага штаба або фонду падтрымкі эканомікі Украіны.

Акрамя таго, Нурсултан Назарбаеў выказаў меркаванне, што міжнародная супольнасць павінна пасадзейнічаць пазітыўнаму зыходу перагавораў паміж Украінай і Расіяй па пытаннях пастаўкі газу, што выключна важна напярэдадні зімовага перыяду.

Прэзідэнт Казахстана таксама крытыкаваў «узмацненне абмену санкцыямі, якія ўсіх заводзяць у тупік». «Ад узаемных санкцый слабее эканамічны патэнцыял краін, церпяць простыя людзі, расце сацыяльная напружанасць, а гэта вядзе да новага вітка сусветнага крызісу, - падкрэсліў Нурсултан Назарбаеў. - У першую чаргу будзем несці страты мы — Еўропа, Азія, увесь кантынент».

«Казахстан зацікаўлены ў прадаўжэнні ўмацавання ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных адносін у Мытным саюзе, а таксама з Украінай і ЕС», — заявіў прэзідэнт Казахстана. Ён выказаў гатоўнасць шукаць шляхі нармалізацыі шматбаковых гандлёвых сувязей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?