ria.ru

ria.ru

Прарасійскія сепаратысты на ўсходзе Украіны заяўляюць, што ім удалося ўзяць пад кантроль расійска-ўкраінскую мяжу ў Данецкай вобласці.

«Па выніках некалькіх дзён наступу на поўдзень Данецкай вобласці, у тым ліку і ўздоўж мяжы з Расіяй, мы ўзялі пад свой кантроль мяжу па ўсёй даўжыні».

Паводле словаў прадстаўнікоў штаба сепаратыстаў, цяпер яны кантралююць усе кантрольна-прапускныя пункты на мяжы. У так званай «ДНР» заяўляюць, што пад іх кантроль перайшлі КПП «Марынаўка», «Успенка» і «Новаазоўск». Пры гэтым баі побач з пунктам пропуску «Новаазоўск» і на іншых участках мяжы працягваюцца.

«Пакуль рана казаць пра тое, што нам удалося захапіць сам горад Новаазоўск», — цытуе агенцтва прадстаўніка баевікоў.

Раней у сераду ў РНБА заявілі, што сілы АТА цалкам кантралююць Новаазоўск, хоць сітуацыя ў раёне застаецца складанай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?