«Прэм'ер-міністр» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка прызнаў, што на баку «апалчэнцаў» ваююць дзейсныя кадравыя расійскія ваенныя, якія ўзялі адпачынак.

Пра гэта Захарчанка паведаміў у эфіры тэлеканала «Расія 24».

«Мы ніколі ні ад каго не хавалі, што сярод нас ёсць шмат расіянаў, без дапамогі якіх на сённяшні дзень нам давялося б вельмі цяжка і складана было б ваяваць. З добраахвотнікаў Расіі сюды прыходзіць шмат былых кадравых вайскоўцаў, яны змагаюцца разам з намі, разумеюць, што гэта абавязак.

Больш за тое, да нас прыбывае шмат вайскоўцаў з Расіі, якія аддаюць перавагу адпачынку не на марскіх пляжах, а ў адным страі са сваімі братамі, якія змагаюцца за свабоду Данбаса», — сказаў Захарчанка.

Паводле яго слоў, за ўвесь час у шэрагах апалчэння расійскіх вайскоўцаў было каля 3-4 тысяч. «Многія з іх ужо з'ехалі дадому.

Яшчэ больш засталося тут. На жаль, ёсць і загінулыя», — сказаў Захарчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?