Як распавёў «Украінскай праўдзе» валанцёр Андрэй Рубан са спасылкай на аднаго з байцоў батальёна «Данбас», частка байцоў застаецца ў акружэнні, частка некуды сышла.

Яны заклікаюць суграмадзян пікетаваць Генштаб Узброеных сіл Украіны ў Кіеве, патрабуючы даслаць сілам АТА падмогу.

Каля апоўначы паранены камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка абверг інфармацыю пра тое, што дапамога байцам пад Ілавайск ужо прыйшла.

«Слухаць бравыя прамовы генералаў і іх прэс-сакратароў, якія не маюць ніякага дачынення да рэчаіснасці, больш нельга. Нельга, каб пра добраахвотнікаў забыліся», — напісаў ён у Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?