Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачата крымінальная справа ў дачыненні да начальніка аддзела КУП «Смалявіцкая жыллёва-камунальная гаспадарка», які падазраецца ў падбухторванні прадстаўніка камерцыйнай структуры да дачы хабару службовым асобам КУП.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў, устаноўлена, што ў працэсе перамоў з намеснікам дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю, з якім заключаны дагавор аб пастаўцы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, падазроны пераканаў прадпрымальніка, што працяг супрацоўніцтва, і ў прыватнасці своечасовая аплата за прадукцыю, стануць магчымымі толькі пасля перадачы яго кіраўніцтву незаконнага грашовага ўзнагароджання.

Падазроны затрыманы супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама пры атрыманні часткі забару ў 7 млн. рублёў. Яго дзеянні кваліфікаваныя як злачынства, прадугледжанае ч. 5 арт. 16 і ч. 1 арт. 431 КК (падбухторванне да дачы хабару).

Падазраваны ўзяты пад варту.

Праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне магчымага дачынення яго да ўчынення іншых злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?