Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі.

Ён адзначыў, што такая магчымасць не абмяркоўваецца нават папярэдне. На думку кіраўніка ДМК, такое рашэнне было б нелагічным, больш таго, «гэтага рабіць нельга». «У нас не вырабляецца легкавы аўтатранспарт, таму мы павінны даць магчымасць насельніцтву набыць аўтамабіль на канкурэнтнай аснове», — сказаў Аляксандр Шпілеўскі.

Што ж датычыцца ўвозу грузавых аўтамабіляў, то тут пазіцыя адназначная: неабходна ўводзіць забараняльныя мытныя правілы на патрыманыя грузавікі як у Расійскай Федэрацыі, так і ў Беларусі. Старшыня камітэта лічыць, што ў гэтым выпадку ў Беларусі і Расіі аднолькавае становішча. У абедзвюх краінах вырабляюцца даволі канкурэнтаздольныя машыны. І ўвоз старой тэхнікі, якая выкарыстоўвалася ўжо і па цане несупастаўная з новай, — гэта ва ўрон і экалогіі, і эканоміцы прадпрыемстваў.

Аляксандр Шпілеўскі падкрэсліў, што ДМК лічыць мэтазгодным праводзіць агульную палітыку Беларусі і Расійскай Федэрацыі ў частцы тарыфнага рэгулявання і выступае за ўвядзенне загараджальных тарыфных правіл на патрыманыя грузавікі.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0