У Самары адменены прызначаны на 26 лістапада канцэрт Андрэя Макарэвіча, паведамілі itar-tass у білетных касах горада.

itar-tass.com

itar-tass.com

«На жаль, канцэрт не адбудзецца. Прычына адмены нам невядомая. Ужо абвешчана пра вяртанне білетаў», — адзначыў суразмоўца агенцтва.

Планавалася, што Макарэвіч выступіць у адным з самарскіх рэстаранаў разам з вядомым пецярбургскім гітарыстам Ільдарам Казаханавым, які зрабіў аранжыроўкі песень «Машины времени».

Раней стала вядома аб адмене ў Самары канцэрту «МВ», прызначанага на 19 верасня.

Па словах прэс-сакратара гурту Чарніна, прычынай адмены вераснёўскага канцэрту сталі тэхнічныя прычыны. Пазней выступ Макарэвіча, прызначаны на 27 верасня, быў адменены ў Казані. Прадстаўнік рэстарана, у якім павінна было прайсці мерапрыемства, паведаміў, што «канцэрт адменены па арганізацыйных прычынах».

Андрэй Макарэвіч апошнім часам зведвае ганенні ў Расіі за падтрымку Украіну, удзел у акцыях апазіцыі.

Ён, у прыватнасці, у жніўні выступіў перад бежанцамі ў вызваленых ад баевікоў Славянску і Святагорску, а тыдзень таму прэзентаваў песню «Моя страна сошла с ума».

2 кастрычніка «Машина времени» дасць канцэрт у Віцебску, у Летнім амфітэатры, а 3 кастрычніка — у мінскім «Палацы спорту». Канцэрты будуць прысвечаныя 45-годдзю гурту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0