Экс-дырэктар ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнер выйшаў на волю, паведаміў у інтэрв'ю The Wall Street Journal цяперашні генеральны дырэктар кампаніі Дзмітрый Осіпаў.

Тэкст інтэрв'ю апублікаваны на афіцыйным сайце кампаніі «Уралкалій».

Паводле інфармацыі Осіпава, Баўмгертнер быў вызвалены ў Маскве яшчэ два тыдні таму. Осіпаў таксама паведаміў, што сустракаўся з ім, але зазначыў, што пакуль рана казаць пра тое, ці зможа Баўмгертнер вярнуцца працаваць ва «Уралкалій». Пры гэтым Осіпаў не стаў паведамляць ніякіх дэталяў вызвалення свайго папярэдніка.

Нагадаем, згодна з рашэннем Маскоўскага гарадскога суда ад 4 жніўня, мера стрымання Баўмгертнеру ў выглядзе дамашняга арышту, а таксама тэрмін следства па яго крымінальнай справе былі працягнутыя да 14 кастрычніка. 

***

Гендырэктар ААТ «Уралкалій», старшыня назіральнага савета беларуска-расійскага ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК) Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску 26 жніўня 2013 года. Яго арышту папярэднічаў беларуска-расійскі калійны канфлікт, які адбыўся ў канцы ліпеня мінулага года пасля таго, як «Уралкалій» аб'явіў аб спыненні продажу праз сумеснае з Беларуссю ЗАТ «Беларуская калійная кампанія». Праз гэтага трэйдара ажыццяўлялі прадажы і «Уралкалій», і дзяржпрадпрыемства «Беларуськалій». Пры гэтым абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў няўзгодненым прадажы ў абыход БКК. 

Першапачаткова Баўмгертнера абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, затым абвінавачанне было дапоўнена крадзяжом. У лістападзе бізнесмена дэпартавалі ў Расію, дзе ў дачыненні да яго таксама распачата крымінальная справа. Увесь гэты час Баўмгертнер знаходзіўся ў Маскве пад дамашнім арыштам. У снежні мінулага года Дзмітрый Осіпаў змяніў Баўмгертнера на пасадзе гендырэктара «Уралкалія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?