Хаця гэта адбылося каля 15 гадоў таму, дагэтуль інфармацыя нідзе не паведамлялася.

Артыкул, прысвечаны гісторыі гэтай спецслужбы, апублікавала газета «СБ — Беларусь сегодня». Былы кіраўнік аператыўнага аддзялення Службы бяспекі Уладзімір Клімаў кажа, што яго падраздзяленне з 15 чалавек штогод прадухіляла па 12-15 сур'ёзных пагроз. 

Па словах Клімава, недзе ў 1998 ці 1999 годзе ў будынак Адміністрацыі увайшоў чалавек.

На поясе ў яго была выбухоўка, а ў руках — канцы дрота.

Толькі ў апошні момант нервы ў мужчыны не вытрымалі, і ён закрычаў, што ўсіх узарве. Мужчыну схапілі. 

Дарэчы, гэта быў не адзіны падобны інцыдэнт у прэзідэнцкай Адміністрацыі. Па словах Клімава, іншы злачынец абстраляў гэты будынак з машыны. Абодвух асудзілі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?