Эстонскі парламент (Рыйгікогу) прагаласаваў за прыняцце Закона аб сужыцці. За прыняцце закона прагаласавалі 40 дэпутатаў, супраць былі 38.

Да будынка парламента прыйшоў і лідар праціўнікаў закона Вара Вааглайд з жонкай і дзецьмі, а таксама і шэраг яго прыхільнікаў, якія прынеслі плакаты.

Прыйшлі і прыхільнікі закона, яны прынеслі кветкі, якімі хочуць падзякавам дэпутатам, што прагаласавалі за прыняцце закона.

Ініцыяваны дэпутатамі Рыйгікогу закон дазволіць парам, што не знаходзяцца ў шлюбе (як разнаполых, так і аднаполых) рэгістраваць сумеснае жыццё і рэгуляваць адносіны адзін з адным і з трэцімі асобамі. Законам будуць рэгулявацца: парадак заключэння дамовы аб сужыцці, правы і абавязкі зарэгістраваных сужыцеляў і падставы для завяршэння сужыцця. Дамова будзе зацвярджацца натарыусам і заносіцца ў рэгістр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?