Guardian

Guardian

Канцлер Германіі Ангела Меркель адмяніла сустрэчу з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, якая павінна была адбыцца ў канцы кастрычніка ў Сочы па сітуацыі ва Украіне, паведаміў часопіс Spiegel.

Пра адмену міжурадавых кансультацый у Сочы паведаміў таксама сайт навінавай тэлепраграмы Tagesschau.

Перамовы паміж прэзідэнтам Расіі і канцлерам Германіі, а таксама сустрэчы міністраў звычайна праводзяцца паралельна з «Пецярбургскім дыялогам» — форумам грамадзянскіх суполак Расіі і Германіі, які на гэты раз запланаваны ў Сочы.

Паводле інфармацыі Spiegel, у Берліне правядзенне міжурадавых кансультацый прызналі немэтазгодным.

Між тым, прэс-служба Крамля паведаміла, што Пуцін і Меркель па тэлефоне абмеркавалі падрыхтоўку да перамоваў ў Мілане ў рамках саміту «Азія—Еўропа» (АСЕМ), які запланаваны на 16—17 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?