Дом Груздзева. Гэта расійскі стыль, у якім усе элементы перабольшваюцца. Яшчэ і цяга да калон… Бачна, што замоўца — самадур: «Агароджа ў мяне будзе з мазаікі. Усе яе ў басейн кладуць, а я — на агароджу».

Дом Груздзева. Гэта расійскі стыль, у якім усе элементы перабольшваюцца. Яшчэ і цяга да калон… Бачна, што замоўца — самадур: «Агароджа ў мяне будзе з мазаікі. Усе яе ў басейн кладуць, а я — на агароджу».

Дом Косінца. Цікавы элемент, які прыйшоў да нас з расійскіх каталогаў, — верхняе акно на гарышчы ў выглядзе паўкола, якое ўрэзана ў іншае паўкола. Гэта перасячэнне дзвюх немагчымых фігур.

Дом Косінца. Цікавы элемент, які прыйшоў да нас з расійскіх каталогаў, — верхняе акно на гарышчы ў выглядзе паўкола, якое ўрэзана ў іншае паўкола. Гэта перасячэнне дзвюх немагчымых фігур.

Дом Ткачова. Прысутнічае манія велічы.

Дом Ткачова. Прысутнічае манія велічы.

Дом Папкова. Металадахоўка.

Дом Папкова. Металадахоўка.

Дом Мясніковіча. Пасадка вокнаў, афарбоўка, элементы — усё няўдала.

Дом Мясніковіча. Пасадка вокнаў, афарбоўка, элементы — усё няўдала.

Дом Курачкіна. Дрэва на фасадзе — вельмі незвычайны прыём для Беларусі.

Дом Курачкіна. Дрэва на фасадзе — вельмі незвычайны прыём для Беларусі.

Страшэнны плоскі дом Шпілеўскага, у ім фактычна няма даху. Завяршэнне даху над ганкам недарэчнае…

Страшэнны плоскі дом Шпілеўскага, у ім фактычна няма даху. Завяршэнне даху над ганкам недарэчнае…

Дом Мартынава: усе спробы зрабіць дом прыгажэйшым спрацавалі. Адзін з каміноў аздоблены ў матэрыял фасада, іншыя — пафарбаваныя. Прыгожая агароджа ў выглядзе «зялёнай сцяны».Галоўным выглядае гараж, для асіметрычнага дома гэта дапушчальна.

Дом Мартынава: усе спробы зрабіць дом прыгажэйшым спрацавалі. Адзін з каміноў аздоблены ў матэрыял фасада, іншыя — пафарбаваныя. Прыгожая агароджа ў выглядзе «зялёнай сцяны».Галоўным выглядае гараж, для асіметрычнага дома гэта дапушчальна.

Дом кіраўніка будтрэста Мазоўкі. Дробныя цацачныя элементы на фасадзе, зноў металапрофіль на комінах, выпадковая для дадзенага аб’ёму аглядная пляцоўка пад дахам, якая прасвечваецца наскрозь. З адваротнага боку катэджа прыбудаваная псеўдазамкавая вежа са змяшчэннем па восі дома.

Дом кіраўніка будтрэста Мазоўкі. Дробныя цацачныя элементы на фасадзе, зноў металапрофіль на комінах, выпадковая для дадзенага аб’ёму аглядная пляцоўка пад дахам, якая прасвечваецца наскрозь. З адваротнага боку катэджа прыбудаваная псеўдазамкавая вежа са змяшчэннем па восі дома.

Вердыкт архітэктаркі адносна дома Калініна — «поўная безгустоўшчына».

Вердыкт архітэктаркі адносна дома Калініна — «поўная безгустоўшчына».

Архітэктарка Аляксандра Баярына: «Пабудавацца прыгожа ўдалося адзінкам».

Архітэктарка Аляксандра Баярына: «Пабудавацца прыгожа ўдалося адзінкам».

Кожны чацвёрты катэдж з прыкладна 200 элітнага пасёлка Дразды населены міністрамі і іншымі чыноўнікамі. Зямля коштам паўмільёна даляраў за пяць-дзесяць сотак дасталася новым гаспадарам фактычна ў падарунак ад дзяржавы.

«Наша Ніва» з дапамогай архітэктара Аляксандры Баярынай вырашыла ацаніць катэджы наменклатурнай эліты. Што праўда, гарманічных збудаванняў, якія б радавалі прафесійнае вока, набралася нямнога.

Аляксандра Баярына.

Аляксандра Баярына.

«Гэта аднародная забудова. Дамы ўжо на момант будаўніцтва былі настолькі простыя, што гаспадарам прыйшлося прыкласці пэўныя намаганні і фантазію, каб іх аздобіць, але толькі ў адзінак гэта атрымалася», — дзеліцца Аляксандра Баярына сваім першым ўражаннем.

«Асноўная частка дамоў выглядае сціпла. А ўпрыгожванні негарманічныя, — кажа Аляксандра Баярына. — Гэта старая эстэтыка. Наўрад ці гаспадары захочуць дажываць свой век у такіх дамах. Яшчэ 5—10 гадоў — і катэджы будуць выглядаць зусім непрыгожа. У 2000-ыя яны выглядалі больш-менш, але цяпер зусім несучасна. І ўсе спробы зрабіць з іх прыгожы класічны катэдж не спрацоўваюць.

У Беларусі няма звычкі зносіць дом і будаваць нанова. Гаспадары будуць чапляцца за дрэнна пабудаваныя сцены да канца… А моладзь ужо з задавальненнем уцякае адсюль і жыве ў сучасных інтэр’ерах, прымяраецца і да сучасных катэджаў».

У нашым рэйтынгу аказаліся тры прыгожыя дамы і сем непрыгожых.

Топ прыгожых дамоў

Сяргей Мартынаў. Міністр замежных спраў (2003—2012).

Усе спробы зрабіць дом прыгажэйшым спрацавалі. Адзін з каміноў аздоблены ў матэрыял фасада, іншыя — пафарбаваныя. Абодва варыянты прывабныя, але пераважны ўсё ж такі першы варыянт.

Прыгожая агароджа ў выглядзе «зялёнай сцяны».

Галоўным выглядае гараж, для асіметрычнага дома гэта дапушчальна.

Аляксандр Косінец. Старшыня Віцебскага аблвыканкама (з 2008), віцэ-прэм’ер (2003—2008).

Прывабны дом. Выкарыстаныя тыя ж элементы аздаблення, што ў іншых замоўцаў, але дом выглядае гарманічным.

Цікавы элемент, які прыйшоў да нас з расійскіх каталогаў, — верхняе акно на гарышчы ў выглядзе паўкола, якое ўрэзана ў іншае паўкола. Гэта перасячэнне дзвюх немагчымых фігур.

Адно пытанне: нашто тут «пушкінскія» ліхтарыкі? Яны пасуюць хіба што маленькаму польскаму доміку.

Генадзь Курачкін. Міністр архітэктуры і будаўніцтва (1999—2006).

Праект вылучаецца сярод іншых. Можа, ён не самы прыгожы, але вельмі гарманічны. І месца, дзе чалавек адпачывае, і дзе працуе — усё ўзаемазвязана без відавочных кантрастаў.

Дрэва на фасадзе — вельмі незвычайны прыём для Беларусі. Чалавек, які яго выкарыстоўвае, мусіць быць смелым. Гэта гаспадар новага складу, ён не будуе на 50 гадоў наперад, а думае, як зрабіць жыллё эстэтычным на бліжэйшыя 20 год. Бо астатнія хочуць будаўніцтва «на стагоддзі», але ўжо праз пяць гадоў бачны маральны знос дома. Застаецца толькі разбурыць яго і пабудаваць нанова.

Добры ганак, прыгожа пасаджаныя вокны, дый коміны з больш сучасных матэрыялаў, чым звычайны металапрофіль у суседзяў.

* * *

Топ непрыгожых дамоў

Міхаіл Мясніковіч. Прэм’ер-міністр (з 2010).

Плюсаў увогуле няма. У катэджа відавочная кітчавасць. Які элемент ні вазьмі, ён глядзіцца недарэчна.

Пасадка вокнаў, афарбоўка, элементы — усё няўдала.

На вокнах дома ўсталяваная дарагая аўтарская коўка, яе, напэўна, рабіў мастак, але без яе было б значна лепей. Зрэшты, з коўкай мала ў каго атрымліваецца добра.

Уладзімір Груздзеў. Губернатар Тульскай вобласці Расіі (з 2011), бізнэсмен, заснавальнік гандлёвай сеткі «Сёмы кантынент». Дом зарэгістраваны на яго маці.

Зрабіць ініцыялы на фасадзе можна, але вялікі надпіс — жахліва. Усё дарагое і прыгожае падпісваецца сціпла. Гэта расійскі стыль, у якім усе элементы перабольшваюцца. Яшчэ і цяга да калон… Бачна, што замоўца — самадур: «Агароджа ў мяне будзе з мазаікі. Усе яе ў басейн кладуць, а я — на агароджу».

Аляксандр Папкоў. Дэпутат палаты прадстаўнікоў, былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

Металадахоўка — танны неэстэтычны матэрыял. Гэта праява благога густу. Абшыўка комінаў выглядае пачварнай.

Валерый Мазоўка. Кіраўнік будтрэста, які забудоўваў Дразды.

фота Дзяніса Блішча.

фота Дзяніса Блішча.

Дробныя цацачныя элементы на фасадзе, зноў металапрофіль на комінах, выпадковая для дадзенага аб’ёму аглядная пляцоўка пад дахам, якая прасвечваецца наскрозь. З адваротнага боку катэджа прыбудаваная псеўдазамкавая вежа са змяшчэннем па восі дома.

Сяргей Ткачоў. Генеральны дырэктар «Амкадора», памочнік прэзідэнта (2001—2012).

Прысутнічае манія велічы. Замоўца знайшоў толькі адзін спосаб упрыгожвання — гіпертрафіраваныя аб’ёмы. Тоўстыя калоны, агароджа — усё непрапарцыйна. Дзверы для такога дома мусілі быць высокімі, шырокімі і знаходзіцца па цэнтры. Заезд у гараж і акно зверху размешчаныя не па адной восі, а неяк выпадкова. І ад верхняга акна да даху застаецца літаральна 15—20 см, а арачнае акно патрабуе прасторы, над ім мусіць быць дастаткова месца для накладнога элемента. Так будавалі хіба што ў пачатку 1990-х: што выйшла, тое выйшла.

Аляксандр Шпілеўскі. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (з 2001).

Страшэнны плоскі дом, у ім фактычна няма даху. Завяршэнне даху над ганкам недарэчнае… Яшчэ і парушаная вось паміж вокнамі на другім і трэцім паверхах над уваходам. А каля вокнаў тырчаць смешныя простакутнікі.

Анатоль Калінін. Віцэ-прэм’ер (з 2010).

Поўная безгустоўшчына. Гэтыя плоскія налепкі — нават не архітэктура!

* * *

А хто яшчэ?

У Драздах у свій час атрымалі жыллё больш за 50 чыноўнікаў, некаторыя з іх з цягам часу перапісалі катэджы на жонак ці дзяцей:

Абельская Ірына — кіраўніца Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра
Бамбіза Іван — у свой час віцэ­-прэм’ер
Бардзюжа Мікалай — генеральны сакратар АДКБ, расіянін
Батура Барыс — у свой час старшыня Мінаблвыканкама
Васілевіч Рыгор — у свой час генеральны пракурор
Галаванаў Віктар — у свой час міністр юстыцыі
Дражын Уладзімір — у свой час віцэ­-прэм’ер
Ермакова Надзея — старшыня Нацбанка
Ерын Леанід — у свой час старшыня КДБ, расіянін
Захараў Міхаіл — хакейны трэнер
Іванчанка Мікалай — у свой час намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
Кабякоў Андрэй — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта
Камянкоў Віктар — у свой час старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда
Канаплёў Уладзімір — у свой час старшыня палаты прадстаўнікоў
Кісель Рыгор — кіраўнік АНТ
Корбут Мікалай Мікалаевіч — у свой час кіраўнік справаў прэзідэнта
Латыпаў Урал — у свой час кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, расіянін
Макей Уладзімір — міністр замежных спраў
Мальцаў Леанід — старшыня памежнага камітэта
Навіцкі Генадзь — у свой час прэм’ер-­міністр
Навумаў Уладзімір — у свой час міністр унутраных спраў, расіянін
Нявыглас Генадзь — у свой час кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта
Папоў Вадзім — у свой час старшыня палаты прадстаўнікоў
Паўлаў Міхаіл (памёр) — у свой час старшыня Мінгарвыканкама
Паўлоўскі Аляксандр — у свой час старшыня памежнага камітэта
Поўны Фёдар — святар
Пракаповіч Пятро — віцэ­-прэм’ер
Праляскоўскі Алег — у свой час міністр інфармацыі
Пяткевіч Наталля — у свой час памочніца прэзідэнта
Радзькоў Аляксандр – першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
Рыбакоў Валянцін — намеснік міністра замежных спраў
Селязнёў Аляксандр — у свой час міністр архітэктуры і будаўніцтва
Сідорскі Сяргей — у свой час прэм’ер­-міністр
Сукала Валянцін — старшыня Вярхоўнага суда
Сухарэнка Сцяпан — у свой час старшыня КДБ
Сямашка Уладзімір — першы віцэ-прэм’ер
Тапузідзіс Павел — бізнэсмен
Таўпянец Эдуард — у свой час першы намеснік міністра энергетыкі
Тозік Анатоль — віцэ­-прэм’ер
Цалко Уладзімір — міністр прыродных рэсурсаў
Чыж Юрый — бізнэсмен
Шаўцоў Віктар — бізнэсмен
Шэйман Віктар — кіраўнік справаў прэзідэнта
Ярмошына Лідзія — старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Апартаменты займелі:

Андрэйчанка Уладзімір — спікер палаты прадстаўнікоў
Снапкоў Мікалай — міністр эканомікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?