На Youtube з'явіўся трэйлер амерыканскага навукова-фантастычнага фільма, чацвёртага фільма ў серыі «Парк юрскага перыяду» — Jurassic World.

Праз 22 гады пасля падзей Парку юрскага перыяду на востраве функцыянуе парк, задуманы Джонам Хэмандам. Да гэтага часу наведвальнасць парку ўжо пачала падаць і кампанія, якая валодае паркам, вырашае адкрыць новы атракцыён, каб прыцягнуць наведвальнікаў.

Рэжысёр — Колін Трэвараў, адзін з прадзюсараў — Стывен Спілберг.

У галоўных ролях — Крыг Прэт, Брайс Ховард, Джэйк Джонсан. Здымкі фільма праходзілі на Гаваях.

Прэм'ера — 12 чэрвеня 2015 г.

Тры фільмы «Парк Юрскага перыяду» выйшлі ў 1993, 1997 і 2001 гг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0