Паводле апытання, праведзенага ў Расіі агенцтвам Асашыэйтэд прэс і даследчым цэнтрам NORC, прэзідэнта Уладзіміра Пуціна падтрымлівае 81% расіянаў.

Пры гэтым, сцвярджаюць аналітыкі, у 2012 годзе гэты паказчык быў роўны 58%.

Як адзначаецца ў даследаванні, большасць апытаных— дзве траціны - упэўненыя, што, нягледзячы на міжнародны ціск і эканамічныя цяжкасці, Расія рухаецца ў правільным кірунку.

Таксама дзве траціны падтрымліваюць жаданне тых грамадзян Украіны, якія не хочуць падпарадкоўвацца уладам у Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?