У пятніцу, 19 снежня, у прэс-цэнтры «ўрада» і «народнага савета» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» абверглі дажджамі інфармацыю аб тым, што кіраўнік «ДНР» Аляксандр Захарчанка знаходзіцца пад хатнім арыштам.

«На месцы ён, усё нармальна. Яго і «забівалі» неаднаразова. Усе працуюць на сваіх месцах», — распавялі ў прэс-службе ўрада і народнага савета «ДНР».

Раней 19 снежня пра хатні арышт Захарчанкі паведаміла ўкраінскае інфармацыйнае агенцтва УНІАН са спасылкай на луганскага актывіста Дзмітрыя Снегірова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?