22 снежня каля 23 гадзін на паўночным усходзе Масквы ўседарожнік, які належыць пасольству Беларусі, здзейсніў наезд на пешахода. ДТЗ адбылося па вуліцы Дакукіна каля дома №12, паведамляе Lifenews.
Як высветлілася, «Мэрсэдэс-GL500» з нумарамі пасольства здзейсніў наезд на 30-гадовага мужчыну, які пераходзіў праезную частку па-за зонай пешаходнага пераходу.
Па паведамленні відавочцы, мужчына быў п'яны, ён пасварыўся з сябрамі і выйшаў на дарогу. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы.
0
0
0
0
0
0