Мы адкрылі каля 1800 планет, што абарочваюцца вакол далёкіх зорак. Але пакуль яны занадта далёкія ад нас: з сучаснымі зямнымі тэхналогіямі ні спадарожнікі, ні тым болей чалавека туды не адаслаць.

«А што, калі?..» — задаліся пытаннем у NASA. Калі падчас падрыхтоўкі палёту чалавека да далёкіх зорак не хопіць часу на рэкламную кампанію, вось тры ўжо зробленыя плакаты ў стылі «Пабач Амерыку» канца 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

Адпачні на Kepler-16b

Марыце злятаць на Татуін з «Зорных войнаў»? Гэта ваш шанец. Kepler-16b якраз на арбіце вакол двух зорак! Праўда, планета можа апынуцца не камяністай пустэльняй, а газавым гігантам. А калі ўсё ж не, то ў вашага ценю заўсёды будзе кампанія.

Ляцець да яе 200 светлавых год.

Адчуй гравітацыю HD 40307g

Суперзямля. Не ў сэнсе, што рай, а ў сэнсе, што вялізная. Па масе як 8 Земляў, па радыюсе як 0,716 Сонца. Мо нават не Суперзямля, а міні-Нептун. Што б там не было на паверхні, ці камяністыя раўніны, ці лёд, ці толькі газ — гравітацыя там будзе ого-го.

Ляцець усяго 42 светлавых года.

Kepler-186f — калі трава была чырванейшая

Першая планета зямных памераў, што была знойдзеная ў прыдатнай да жыцця зоне ля іншай зоркі. Тэарэтычна, там можа быць вада і цвёрдая паверхня. Праўда, «прыдатная» яна з асаблівасцямі. Замест нашага Сонца там будзе чырвоны карлік Kepler-186. І расліны, калі вырастуць, будуць хутчэй за ўсё чырвонымі.

Ляцець туды 492 светлавых года.

Усе постэры ў высокім разрозненні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?