Ілюстрацыйны здымак. Крыніца: www.desktopwallpapers4.me
Тры барадатыя казлы нясуць адказную службу ў адным з цялятнікаў ААТ «Пад'ельцы» (Мёрскі раён Віцебскай вобл.).
«Казлы ў цялятніку — гэта не наша ноў-хаў. Шырока такая практыка распаўсюджаная ў замежных краінах», — распавёў карэспандэнту БелТА дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Касцюкоў.
Сам ён даведаўся пра гэта падчас наведвання адной з перадавых гаспадарак Мінскай вобласці.
«Ідэя пра тое, што ферамоны казлоў ўплываюць на вірусы і забіваюць шкодныя мікробы, падалася мне цікаўнай.
Я спрабаваў знайсці інфармацыю пра гэта ў інтэрнэце, але беспаспяхова. Таму самі правяраем на практыцы», — распавёў дырэктар.
Паводле яго, «барадаты антыбіётык» сапраўды працуе — цяляты сталі здаравейшымі.
Сяргей Касцюкоў адзначыў, што гэтыя казлы дасталіся гаспадарцы зусім бясплатна. «Іх утрымлівала на прыватным падворку маці аднаго з нашых супрацоўнікаў, і мы проста дапамаглі жанчыне пазбавіцца ад рагатых барадачоў, якія не былі ёй патрэбнымі», — распавёў ён.
Як аказалася, цяляты абсалютна не супраць такога суседства. «Казлы з маладняком сябруюць, а вось паміж сабой б'юцца. Таму трымаем іх на прывязі: два ходзяць па краях і адзін — у сярэдзіне цялятніка», — сказаў на заканчэнне дырэктар гаспадаркі.