У прыватнасці, на 8.26 мінскага часу нафта маркі Brent патаннела на 1,73%. Яе кошт складаў $49,24 за барэль.

Кошт нафты маркі WTI апусцілася на 1,78% і дасягнула адзнакі $47,50 за барэль.

Зніжэнне цэнаў справакавана змяненнем ў горшы бок прагнозу Goldman Sachs адносна цаны, піша Bloomberg.

На думку аналітыкаў Goldman Sachs, цана на нафту будзе заставацца на досыць нізкім узроўні да таго часу, пакуль інвестыцыі ў здабычу сланцавай нафты не будуць скарочаныя. 

У 2014 годзе нафта патаннела практычна на 50%. Краіны-чальцы АПЕК ў барацьбе са «сланцавым бумам» ЗША нарасцілі вытворчасць нафты, што і прывяло да абвалу цэнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0