Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра працягнуў расці — з 14 060 да 14310 рублёў.

Цяпер курс продажу даляра ў абменніках абмежаваны лічбай 14 596 рублёў.

Нацбанк дазваляе беларускаму рублю саслабеваць, шукаючы раўнавеснае палажэнне на рынку. Назваць цяперашні курс рынкавым складана, бо ў абменніках па-ранейшаму назіраецца недахоп валюты.

За апошні месяц курс даляра вырас больш чым на 30%.

Курс еўра дасягнуў 16960 рублёў (было 16570), а расійскі рубель апусціўся з 231,5 да 228.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0